Беларускія Ведамасьці
Значная большасьць беларускага грамадзтва і ўвесь цывілізаваны сьвет мелі надзею, што прэзыдэнцкія выбары 2001 году ў Беларусі стануцца дэмакратычнай формай свабоднага волевыяўленьня беларускіх выбаршчыкаў і прывядуць да кардынальных пазытыўных зьменаў ў палітычным становішчы нашай краіны. Трэба прызнаць, што гэта былі ілюзорныя спадзяваньні. Ва ўмовах дыктатарскага рэжыму, які абапіраецца на расейскія імпэрскія колы і структуры расейскага КГБ-ФСБ, правядзеньне дэмакратычных выбараў немагчымае.
Амаль тыдзень доўжыўся бессаромны спэктакль пад назвай „галасаваньне за прэзыдэнта". Скарыстаўшы палажэньне Закона аб магчымасьці папярэдняга галасаваньня для тых, хто ў дзень выбараў ня можа знаходзіцца па месцы жыхарства, улады рэжыму па загаду зьверху на працягу 5-ці дзён арганізоўвалі масавы і прымусовы прывоз („прыгон") выбаршчыкаў на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня, з намаўленьнем галасаваць за Лукашэнку Адначасна аб’язджалі хаты і вёскі са скрынямі для галасаваньня.
Структурамі рэжыму вызначаныя чатыры прэтэндэнты для ўключэньня ў бюлетэнь для галасаваньня 9 верасьня 2001 г. Усе гэтыя асобы з’арыентаваныя на Маскву і залежныя ад яе. Таму пэрсанальны склад кандыдатаў цалкам задавальняе Маскву. Kрэмль трымае пад кантролем ня толькі рэжым Лукашэнкі. Пры спрыяньні некаторых заходніх дыпляматаў, у першую чаргу намаганьнямі Г.Г.Віка, Расеі ўдалося рэанімаваць кебічаўскую намэнклятурную групоўку і сфармаваць зь яе апазыцыю Лукашэнку.
Першая рэальная, але няўдалая, спроба легітымізаваць рэжым Лукашэнкі адбылася ў кастрычніку 2000 г. на выбарах у „палату". Шлях да гэтай падзеі з боку Масквы і нямецкай дыпляматыі быў доўгі, але мэтанакіраваны.
Што гэта за „фільтрацыя" такая, што злавесным пакрывалам навісла над нешматлікім народам, які твар у твар апынуўся перад абліччам генацыду? Афіцыйна гэты працэс ставіць мэту шляхам дазнаньня „адфільтраваць” асобаў, якія бралі ўдзел у ваенных дзеяньнях супраць расейцаў ад тых, якія ў гэтых дзеяньнях ня ўдзельнічалі. На першы погляд, здавалася б, усё законна Але гэтатолькі на першы погляд. Болып году Расея вяла ў Чачэніі поўнамаштабную вайну з ужываньнем усіх (дзякуй Богу, акрамя ядзерных!) сучасных сродкаў узбраеньня.
Нашая нацыянальная гісторыя апошніх трохсот гадоў гэта ёсьць гісторыя народных катастрофаў і барацьбы за выжываньне. А пачалося ўсё з трагедыі ХVІІ-га стагоддзя, калі велізарная маскоўская арда напала на Беларусь. З таго часу доўжыцца фізічнае вынішчэньне нашага народа маскоўцамі. Цяпер мы перажываем найцяжэйшую сацыяльна-экалягічную Чарнобыльскую катастрофу, падрыхтаваную нам (асабліва на Магілёўшчыне) тымі ж маскоўцамі.
25 сакавіка – найвялікшае сьвята беларусаў. Гэтым днём 1918 года была абвешчана незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР). Стварэньне або адраджэньне нацыянальнае дзяржавы — сэнс гістарычнага існаваньня кожнага народа. Абвешчаньне БНР сталася вынікам велізарных высілкаў, працы і ахвяраў беларускіх адраджэнцаў і зьяўляецца для беларусаў найвялікшай падзеяй ХХ-га стагоддзя. Прыняцьцём АKТУ 25 САKАВІKА 1918 года быў завершаны доўгі гістарычны шлях нашага народу да пачатку адраджэньня беларускае дзяржаўнасьці і дэмакратычных свабодаў.
За нашу і вашу Свабоду! — Пад такім дэвізам і пад лёзунгамі „Свабоду Чачэніі - абаронім незалежнасьць Беларусі!” ды „Спыніць разгул расейскага імпэрыялізму!” 23 лютага прайшла міжнародная акцыя салідарнасьці з чачэнскім і беларускім народамі, якія супроцьстаяць агрэсіі расейскай імпэрыі. Пікеты і дэманстрацыі адбыліся ў Татарстане, Грузіі, шэрагу гарадоў Польшчы (Кракаў, Варшава), у Злучаных Штатах Амэрыкі.
"Беларускія Ведамасьці” нязьменна выдаюць Зянон Пазьняк і Галіна Палачаніна (Пазьняк). Пастаянна супрацоўнічае з часопісам Валеры Буйвал.