Навіны

(Заўвагі на маргінэсе)
Цяпер сьнежань, 2016 год. Пайшла шчыльная паклёпніцкая дэзінфармацыя з боку Масквы пра Беларусь. Гэта зьвязана з тым, што Расея рыхтуецца да захопу Беларусі з выкарыстаньнем войска. У 2017 годзе можа пачацца шквал расейскай паклёпніцкай навалы. Думаю, што хутка беларусы, якія слухаюць і гладзяць маскоўскае гёбэльс-тэлебачаньне, даведаюцца адтуль, што яны...

Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым і з надыходзячым Новым годам!
Зычу, каб будучы час, які настае, быў спагадным для Беларусі і нашых людзей, каб скончылася ліхалецьце, а ў ліхалецьці, каб гартавалася воля і дух, бо толькі новыя, сьветлыя і моцныя людзі змогуць змагацца, збавіцца ад цемры і адбудаваць вольную сьветлую Беларусь, будуць яе...

Надыходзіць новы 2017 год і стогадовыя ўгодкі жахлівай цывілізацыйнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва -- пачатку расейскага камунізму, які разам з нямецкім нацыянал-сацыялізмам разьвязаў крывавую сусьветную вайну і зьнішчыў мільёны людзей.
Людзі ў Беларусі і ва Украіне з трывогай глядзяць на ход часу і асьцерагаюцца паўтору чагосьці жахлівага, бо імпэрская Расея як скопішча...

Вывучаючы матэрыялы аб белароуска-польскіх паўстаньнях супраць Масквы, я зьвярнуў увагу на адну акалічнасьць, якая паўтаралася ўвесь час. Пасьля пачатку паўстаньня ці то ў Вільні, ці то ў Варшаве, першымі, каго адразу вешалі і забівалі, -- гэта былі здраднікі, вырабленыя халуі на службе акупацыйнага рэжыму. У маладосьці, "гартаючы гісторыю", мне такая тактыка здавалася неразумнай....

Беларусаў узбудзіла і зьбянтэжыла нядаўняя заява міністра Замежных справаў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага аб закрыцьці Белсата і пераводзе вяшчаньня на Беларусь на расейскую мову. Асабліва зьдзівіў гэты нечаканы паварот на 180 градусаў тварам да “рускага сьвету”. Тут ужо нейкае новае слова ў польскай дыпляматыі. Раней на такое здатныя былі толькі немцы.
Але ў канкрэтным...

(Выступ на сьнежаньскім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)
Цяпер мы назіраем, як востра горшае жыцьцё беларусаў у сувязі з агульным адставаньнем эканомікі і рэпрэсіўнымі паводзінамі рэжыму ў галіне працоўных дачыненьняў і рэжымнага заканадаўства. Савецкая індустрыяльная эканоміка, вытворчасьць, якія штучна захаваныя ў Беларусі, і адміністрацыйна-каманднае...

Слуцкі збройны чын – гэта яскравая і адначасна дзіўная старонка ў гісторыі Беларусі, калі ў пагрозьлівай сытуацыі народ арганізаваўся на барацьбу супраць непамерна вялікай сілы ворага, праявіў незвычайны энтузіязм і гераізм у няроўным змаганьні.
Случакі дзейнічалі так, як і трэба дзейнічаць вольнаму народу. Ёсьць пагроза свабодзе – будзем змагацца.
У цяперашні час...

У першай палове лістапада ў міжнародным плане дамінавала інфармацыя пра выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Гэтыя выбары былі вельмі значымымі для будучыні Злучаных Штатаў і, практычна, для ўсяго сьвету. “Абамаўскі камунізм” настолькі залез у скуру сярэднім амэрыканцам, што на выбары гатовыя былі ісьці тыя, якія ніколі не галасавалі і не цікавіліся палітыкай, і...

Дарагія землякі, паважаныя беларусы, працягваецца наша вялікае сьвята Дзяды, якое дазваляе нам памятаць пра нашых продкаў і нашу гісторыю.
Самая балесная наша гісторыя -- гэта памяць пра генацыд народа, які рабілі на нашай зямлі акупанты. Пасьля іх засталіся месцы расстрэлаў і зьнішчэньня людзей. Яны пакінулі тут свае помнікі акупацыі і зьдзеку над народам -- розных Ленінаў ды...

Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Пачынаецца сьветлае сьвята Дзядоў, той час, які абавязвае нас задумацца над сваім існаваньнем і над сутнасьцю нашай гісторыі.
Відаць, пасьля Вялікадня і Нараджэньня Хрыстова гэта ёсьць найважнейшае сьвята ў хрысьціянскім сьвеце. Яго адзначаюць па-рознаму ў розных краінах. Ёсьць месцы, дзе адбываюцца мільённыя шэсьці на могілкі. Складваецца...