Навіны
У апошні час зьявілася шмат інфармацыі пра розныя зрухі і падзеі ў сьвеце. Але ў гэтай інфармацыі, я думаю, цяжка разабрацца чалавеку працы і штодзённых клопатаў, нават калі ён таго захоча. Прычыны вядомыя. Першае – гэта адсутнасьць у нас нацыянальнай журналістыкі (і ўвогуле журналістыкі прафэсійнага ўзроўню). У выніку людзей абалваньваюць рознымі пабочнымі паведамленьнямі,...
Гэтае слова мне ня трэба было б гаварыць, бо я пішу вершы і прозу, і выдаю кнігі. У такім становішчы нядобра крытычна пісаць пра іншых пісьменьнікаў. І тым ня менш, і таму некалькі агульных думак, не канкрэтызуючы асобаў, мушу выказаць.
У 90-х гадах, калі дасягнулі Незалежнасьці Беларусі, думалася: "Ну вось, адчынены шлюзы свабоды, скончыцца, нарэшце, гэтая пустапарожняя фальшывая...
Вяртаючыся да раней напісанага (напрыклад, "Тэрыторыя генацыду. Беларусь, Украіна, Усходняя Эўропа"), нагадаю, што Беларусь і Украіна ў першай палове ХХ-га стагоддзя за часы панаваньня расейскага камунізму і нямецкага фашызму былі зонай сьмерці. Тут у той час адбылося найбольшае вынішчэньне насельніцтва, бо і маскоўскі, і бэрлінскі рэжымы ставілі аднолькавую задачу -- забіць...
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ (скарочаная назва – Партыя БНФ) зьяўляецца беларускай народнай партыяй дэмакратычнага ладу і нацыянальнага Адраджэньня. Азначэньне "кансэрватыўна-хрысьціянская" абазначае падтрымку народных традыцый гісторыі, культуры, звычаяў, маральнасьці дачыненьняў паміж людзьмі, народных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў чалавека і сям’і....
Жалобную вестку прыслалі з Польшчы. У Варшаве 10-га сакавіка ў найлепшым узросьце нечакана памёр наш змагарны сябра, легендарны чалавек і фронтавец Валеры Сядоў. Зь ім здарыўся інфаркт, хоць ён ня жаліўся на сэрца.
Валеры нарадзіўся на Каўказе і пераняў, відаць, гонар і тэмпэрамэнт горцаў. Ён заўсёды шукаў праўды, ісьціны і справядлівасьці. Гэтыя каштоўнасьці былі для яго...
25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага "Адраджэньня". 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці.
У выніку векавой расейскай акупацыі ворагі зьнішчылі (забілі, расстралялі, павешалі, згнаілі ў турмах і лагерах) мільёны беларусаў, вынішчылі маёмныя...
Ёсьць неабходнасьць яшчэ раз зьвярнуцца да тэмы псэўдаапазыцыі, бо становішча перамянілася, робіцца ганебным для нашай нацыі. Перамены датычаць, перш за ўсё, Заходняй Эўропы. Палітыка Эўразьвязу сьведчыць аб яго капітуляцыі перад антыбеларускім рэжымам. Зьнятыя санкцыі з ўсіх нягоднікаў, чыноўнікаў і карупцыянераў, што паламалі лёсы многім беларусам. Вышэйшыя чыноўнікі...
Намер дэнамінацыі цяперашніх грошай, якая аб’яўлена антыбеларускім рэжымам (і якая будзе ў гэтых неспрыяльных умовах правальнай акцыяй) зноў выклікала ўвагу да гісторыі зьяўленьня грошай Рэспублікі Беларусь. Пра тое мной ужо неаднаразова было напісана, але гэтая мая рэпліка выкліканая зьяўленьнем у Сеціве розных фантазіяў на тэму нацыянальнай валюты.
Пра беларускія грошы,...
Жыцьцёвы вопыт паказвае, што як бы ня быў чалавек упэўнены ў сабе, да пямяці трэба адносіцца асьцярожна і, па магчымасьці, правяраць яе нават калі няма сумненьняў. Падзеі майго жыцьця сутыкаліся, як ў калейдаскопе, на некаторыя нават не было часу зьвяртаць увагі. У другой палове 90-х я зразумеў праблему, якая можа ўзьнікнуць пазьней, і пачаў проста запісваць падзеі і даты....
У так званым "дэмакратычным" друку (а гэта ўсяго некалькі асяродкаў у Інтэрнэце плюс пару газэт) пастаянна пішуць і на поўным сур’ёзе абмяркоўваюць усялякія словы і выказваньні, якія даносяцца з грантавых груповак так званай "апазыцыі". Мушу сказаць пра гэта некалькі слоў.
У жніўні мінулага года выпусьцілі з турмы Мікалая Статкевіча -- аднаго з галоўных правакатараў пабіцьця...