Навіны

19-ы верасень вялікі дзень для кожнага беларуса.19 верасьня 1991 года Вярхоўны Савет незалежнай Беларусі даў новую назву дзяржаы -- Рэспубліка Беларусь, зацьвердзіў нацыянальна-гістарычныя сымвалы -- Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымвалаў краіны. Тады гэта было вельмі моцнае змаганьне дэпутатаў Народнага Фронту і ўсёй перадавой Беларусі з камуністычнай...

Гэтую зацемку я напісаў, прачытаўшы матэрыял на старонцы радыё Свабода. Але паколькі на Свабоду слаць няма сэнсу, то я зьмяшчаю матэр’ял там, дзе можна яго зьмясьціць, бо лічу яго інфармацыйна патрэбным. Зянон Пазьняк.
Сучасьнікі-паэты 60-х пачалі "ўспамінаць" Менск тае пары.
Лепш бы яны не ўспаміналі. "Духоўным цэнтрам " Менска адзін паэт нафантазаваў кандытарскаю з расейскай...

Супраць беларускай нацыі ідзе пэрманэнтная вайна з боку нашых ворагаў. Гэтая вайна ўключае ўсе сфэры жыцьця, ад палітыкі да адзеньня і кулінарыі. Маладым беларускім адраджэнцам важна ведаць мэтодыку ворагаў.
Цяпер адбываецца традыцыйны выбарчы фарс. Што тут галоўнае для рэжыма?
1). Фармальна забясьпечыць, арганізаваць і выканаць перамогу Лукашэнкі на выбарах, захаваць яго...

(Вытрымкі з выступу Зянона Пазьняка на верасьнёўскім 2015 г.
Сойме КХП-БНФ і БНФ "Адраджэньне")
Самае надзённае пытаньне, якое ўзьнікла даўно і актывізавалася ў апошнія дні -- гэта планы Масквы і антыбеларускага рэжыму разьмясьціць на нашай зямлі рускую ваенную авіябазу ў Баранавічах. Прытым маскоўцы не хаваюуць, што павелічэньне ваеннай прысутнасьці Масквы ў Беларусі будзе,...

Даўно заўважана, што нашы адвечныя ворагі на ўсходзе вельмі нэрвова ўспрымаюць усялякае ўспамінаньне пра нашу гістарычную дзяржаўную спадчыну – Вялікае Княства Літоўскае. Некаторыя маскоўцы ведаюць, што рэальна яны нічога ня могуць супрацьпаставіць усяму таму, што зьвязана з ВКЛ і Беларусяй.
Гісторыя Расеі пабудавана на міфалогіі, сьведама прыдуманай яшчэ рускім...

Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Сёньня спаўняецца 501 год з таго часу, калі нашыя слаўныя рыцыры Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы разьбілі і зьнішчылі пад Воршай захопніцкае войска маскоўцаў. Гэтая перамога была важнай тады для нашай краіны і нашай гісторыі, бо яна на доўгі час спыніла пэрманэнтную агрэсію маскоўскай арды. Гэтая бітва ўвайшла ў гісторыю Эўропы і ў...

Сёньня 25 Жнівень Дзень Незалежнасьці -- найвялікшы Дзень ў нашым жыцьці. Пачытаў, што пішуць цяперашнія людзі і напісаў вершык, які назваў
"Піва"
БНФ здабыў марсіянам Незалежнасьць.
Але яны хацелі яшчэ і таннага піва.
І паколькі замест піва ўзьнік Лукашэнка,
То ўсёй душой ненавідзяць яны БНФ
І ўсіх на сьвеце.
Зянон

Паважаныя беларусы, землякі-адраджэнцы! Надыходзіць найвялікшае нацыянальнае сьвята беларускага народа -- Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. 25-га Жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі статус Канстытуцыйнай сілы, прыняў шэраг заканадаўчых актаў, якія замацоўвалі незалежнасьць краіны.
25-ы Жнівень стаўся пачаткам стварэньня новай...

У суботу 22-га жніўня адразу пасьля завяршэньня збору подпісаў за кандыдытаў у прэзыдэнты антыбеларускі рэжым выпусьціў з турмы палітычных вязьняў.
Падзея мае два вымярэньні: гуманістычны і палітычны. У гуманістычным сэнсе гэта радасная падзея. Скончыліся пакуты людзей, пасаджаных у вастрог за перакананьні ў якасьці закладнікаў палітычнага гандлю. Віншую іх на свабодзе.
У...

(Выступ на жнівеньскім 2015 г. Сойме КХП -- БНФ і БНФ Адраджэньне)
Мы бачым, што рэжым бессаромна разыгрывае бяздарны фарс з сваёй чарговай незаконнай выбарчай кампаніі. Усё адбудзецца як заўсёды. Актыўнае грамадзтва ўжо ў значнай частцы сваёй зразумела бяссэнсоўнасьць ўдзелу ў выбарчых спэктаклях і галасаваць ня пойдзе. Будуць праблемы для рэжыму ўжо нават з масавым прывозам і...