Навіны
Дарагія землякі-беларусы, дарагія адраджэнцы,
віншую ўсіх з Божым Нараджэньнем (Калядамі) і надыходзячым Новым Годам. Няхай гэтае найвялікшае сьвята стане знакавым у нашым нацыянальным лёсе і пакажа людзям сьветлы шлях да вечнасьці і народнай свабоды. А надыходзячы 2015 год хай стане пераломным у нашай сьведамасьці, калі тысячы, мільёны беларусаў павернуцца тварам і сэрцам...
У чацьвер 18-га сьнежня ў Collegium Civitas (Палац Культуры і Навукі ў Варшаве) адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Зянона (Зянона Пазьняка) ,,Ojczyzna wieczna”. Гэта пераклады ягоных вершаў з кнігі «Дарога» (2007), зробленыя польскай паэтэсай Ірэнай Грынцэвіч. Тут каля ста фатаграфіяў аўтара (кніга – сымбіёз фатаграфіяў і вершаў) і 650 вершаваных перакладаў па-польску, плюс яшчэ каля 50-ці...
Трэці фальшывы суд над Юры Беленькім запланаваны на 17-га сьнежня ў судзе Менскага раёна. Юры Беленькага раптам пачалі сэрыйна судзіць за адно мерапрыемства -- жалобнае адзначэньне Дня Памяці -- Дзядоў у Менску. На самай справе тут выразна відаць акупацыйна-палітычная матывацыя. Вядомага палітыка, дэпутата Незалежнасьці караюць за абарону беларускай культуры і за патрыятызм.
Як...
Кіруючы рэжым сфабрыкаваў у лістападзе тры судовыя справы супраць Юры Адамавіча Беленькага і тым самым супраць Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ. Цынічны характар фабрыкацыі паказвае, што сьпешна выконваецца палітычны загад, які паходзіць, магчыма, з-за межаў Беларусі.
Сутнасьць справы. У пачатку лістапада КХП--БНФ традыцыйна адзначала Дзяды. 2-га лістапада...
Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Віншую ўсіх з 94-мі угодкамі Слуцкага Збройнага чыну. У лістападзе-сьнежні 1920 года слуцкія беларускія дабраахвотныя вайсковыя аддзелы, сфармаваныя з сялян, выступілі ў абарону Беларусі супраць наступаючай Чырвонай арміі бальшавікоў і цэлы месяц трымалі гераічную абарону перад расейскай армадай.
Гэтая падзея мусіць быць...
(Выступ перад аўдыторыяй)
Пачаўся чарговы напад службаў антыбеларускага рэжыму на нашу Кансэрватыўна-Хрысьціянскую Партыю -- БНФ і яе кіраўніцтва. Фактычна, ідзе наглядная дэманстрацыя акупацыйнай палітыкі – прыдумляюць што трапіцца ў галаву, складаюць пратаколы, паперы і цягнуць у суд. Яны ўжо не маскуюцца нават. Адкрыта выконваюць чужыя загады. І гэта відаць....
Супраць намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянска Партыі--БНФ Юры Беленькага распачаўся судовы перасьлед з боку ўладаў .
Прычынай перасьледу ўлады называюць быццам бы не забясьпечаныя з боку Ю. Беленькага ўмовы бясьпекі правядзеньня дэманстрацый і мітынгаў 2 і 9 лістапада 2014 г.
Абвінавачваньні ўладаў у дачыненьні да Юры Беленькага ня маюць пад сабой...
Дарагія сябры, фронтаўцы, паважаныя беларусы! Сёньня ў нас традыцыйны ўжо працяг Дзядоў ля былога Лошыцкага яру, дзе стаіць Крыж у памяць ахвяраў бальшавіцкага генацыду. Гэта праўда. Так яно было – забівалі бальшавікі, азьвярэлыя на сваіх бальшавіцкіх крымінальных паняцьцях. Але ўсё ж такі па вялікаму кошту, кажучы пра бальшавіцкі тэрор і забойствы, мы ўжывалі пэўны...
Дарагія сябры, дарагія землякі-беларусы! Вітаю ўсіх у сьветлы дзень Дзядоў, Дзень Памяці нашых продкаў, Дзень Задушны.
У гэты сьвяты Дзень у гэтым трагічным і сьвятым месцы – у Курапатах – мы зьвяртаемся ў нашай памяці да ўсіх тых нашых продкаў, што загінулі за Беларусь, за наш народ, за нашу будучыню. У гэты Дзень мы адчуваем адзінства душ тых, што жывуць, і тых,...
Паважаныя сябры фронтаўцы, беларусы, дарагія землякі!
Віншую ўсіх з 26-й гадавінай стварэньня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». 19-га кастрычніка 1988 года ў Менску ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены быў створаны Аргкамітэт БНФ, пачаўся рух за волю і свабоду Беларусі.
Гэты дзень і гэтая падзея назаўсёды ўвайшлі ў нашую нацыянальную гісторыю...