Навіны
Усе беларусы добрай волі шчыра перажываюць і падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе з рускай агрэсіяй і з рускім фашызмам, пішуць пра гэта і кажуць. На наш заклік ехаць на Украіну і дапамагаць братам-украінцам граміць маскоўскага ворага, рускіх дыверсантаў і тэрарыстаў адклікнуліся многія беларусы. Шмат хто паехалі і змагаюцца там.
І вось у гэты час (у пачатку жніўня) украінская...
У жыцьці мне здаралася спатыкаць добрых людзей, не беларусаў, але шчырых прыхільнікаў (мілашаў) беларушчыны. У той час, калі саветы зьдзекваліся з усяго беларускага і душылі нашу мову, чужыя людзі, іншаземцы – былі ў захапленьні ад нашага народа, вывучалі і шанавалі нашу незвычайна прыгожую мову, якая для іх была нібы музыка.
Памятаю, даўно ў Рызе зайшоў я ў Акадэмію...
Мы перажываем пераломны час, калі пасьляваенны парадак у Эўропе разбураны і працягвае разбурацца далей. Гэты працэс павінен прывесьці да пераменаў. Прытым, як паказвае становішча, не абавязкова ў лепшы бок. На мой погляд, захавальныя шанцы Захаду і агрэсіўныя шанцы гэбісцкай Расеі, фактычна, ураўняныя. Перамога можа быць і з аднаго, і з другога боку, улічваючы, што гэбісцкая...
Лібэральная эканоміка, якая ляжыць у аснове лібэральнай дэмакратыі, і ўвогуле рынкавая таварная вытворчасьць, якая здольная каласальна разьвіць вытворчыя сілы, заснаваная аднак на заганным асэнсаваньні і выкарыстаньні працы. (Пераасэнсаваньне адбылося ў пэрыяд пратэстанцтва, калі праца стала ўжывацца не для задавальненьня патрэбаў, а дзеля нічым не абмежаванага...
Уставай, краіна родная,
Уставай на сьмертны бой!
З рашыскай сілай цёмнаю,
З крамлёўскаю ардой!
(Перыфраза савецкай песьні)
Беларускім нацыянальным палітыкам, адраджэнцам і нацыянальным дэмакратам фашысцкая сутнасьць расейцаў і Расейскай імпэрыі была вядомая даўно: і ў ХХ-м стагоддзі, і ў ХІХ-м, і раней. Недаацэнена было, магчыма, толькі ўзьдзеяньне рускай...
Калі памёр Быкаў, зьявілася адчуваньне, што памерла Беларуская літаратура. Але хутчэй за ўсё, гэта было толькі прадчуваньне, пакуль былі Барадулін і Бураўкін. Цяпер іх няма, і адчуваньне стала рэальным. Няма ўжо слупоў беларушчыны, няма на што абаперціся, пачуць слова бяз фальшу, бяз хітрасьці. Засталіся, вядома, людзі розныя, прыстойныя і таленавітыя, моцныя паэты. Але на...
Наша свабода будзе залежыць ад нашага супраціўленьня агрэсарам. Верагоднасьць захопу і рускай агрэсіі вялікая, і да вайны трэба быць гатовымі, рыхтавацца ўжо цяпер тым, хто здольны гэта разумець і каму дарагая Бацькаўшчына і свабода.
На жаль, поўная непадрыхтаванасьць Украіны да вайны з рускім фашызмам і жыцьцё ў палоне “брацкіх” ілюзіяў дорага ім каштавала....
(Выступ на ліпеньскмі Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)
Расейска-украінская вайна разгараецца. Кожны дзень праз адкрытую мяжу на тэрыторыю Украіны з Расеі пераязджаюць ужо дзясяткі найноўшых танкаў і іншай бронетэхнікі, дзясяткі грузавікоў з жывой сілай. Расейцы сістэматычна...
Апошнім часам пайшла паласа лукашысцкіх “юбілееў”: то 20-гадовая дата першага тура выбараў у 1994 годзе, то 20-гадовая дата другога тура, то юбілей, калі сатрап, насуперак Закону, уламаўся ў кабінэт былой Камісіі Вярхоўнага Савета і яму міліцыянэры спэцкалі касьцюм, то юбілей нейкай пачварнай фразы, якую сатрап збрахаў 20 гадоў таму, то (наперадзе) 20-гадовы юбілей...
(Прэзэнтацыя новай кнігі ЗЯНОНА “ТЭРРА ДЭЙ”)
Што мяне зьдзіўляе ў Зяноне Пазьняку, гэта тое, што, шчыльна займаючыся палітыкай, кіруючы Партыяй, пастаянна пішучы на палітычныя тэмы і займаючыся найвялікшай для эмігрантаў праблемай жыцьцёвага выжываньня, ён за дзесяць гадоў выдаў больш за 20 вялікіх кніг. Прытым на розныя тэмы. Прытым ўсе свае кнігі ад пачатку...