Навіны
Калі вайна скончыцца не на карысьць Расеі і Расея аслабне, і калі абваліцца фашысцкі рэжым у Расеі і антынародны рэжым у Беларусі, і стане вольная Беларусь зь беларускай дэмакратычнай уладай, тады галоўнае -- не зрабіць вялікай геапалітычнай памылкі: не ўступіць у Эўразьвяз.
Характэрнае назіраньне. Як толькі ў Сеціве зьяўляюцца мае відэа, пасьвечаныя тэме расейскага генацыду і людабойства савецкага НКВД (асабліва ў "цік-ток"), тут жа выяўляецца небывалая актыўнасьць самых цёмных сіл.
Галоўная задача псэўдаапазыцыі ў аўтарытарным рэжыме -- ня даць утварыцца сапраўднай ідэёвай нацыянальна-дэмакратычнай апазыцыі.
Першы гістарычна вялікі і сымвалічна-палітычны этап -- гэта 25 Сакавік 1918 года -- аб’яўленьне Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень Волі. Перамога Беларускай Нацыянальнай ідэі. Адсюль пачалася новая гісторыя Незалежнай Беларусі.
Гаворка пра суб’ектывізм у навуцы. 5-га ліпеня "дэмсмі" зьмясьцілі апавяданьне пра кнігу антраполага і этнасацыёлага прафэсара Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук пані Ганны Энгелькінг.
Палітыка эканамічных санкцыяў Эўразьвязу дзеля ліквідацыі Беларусі, пад выглядам барацьбы з дыктатурай Лукашэнкі, не дала чаканых для Эўропы вынікаў.
Тут скажу пра сутнасьць справы коратка, бо тлумачыць ужо няма сэнсу.
Гібрыдны генацыд Беларускага народа павялічваецца ўвесь час на фоне народнай запрададзенасьці і бясьсільля. Цяпер рэпрэсіі пераходзяць на чарговую ступень -- пакараньне за набыцьцё і спробу набыць вышэйшую адукацыю.
Трэба ўлічыць, што ў 2020 годзе падстаўны ўдзел у выбарах прэзыдэнта нікому не вядомай хатняй гаспадыні Сьвятланы Ціханоўскай быў залічаны з парушэньнем закона Старшынёй ЦВК і маскоўскім агентам Лідай Ярмошынай.
Трэці чэрвень – дзень, які ў 1988 годзе ўскалыхнуў усю Беларусь, увесь Беларускі народ. У гэты дзень у газэце "Літаратура і мастацтва" зьявіўся артыкул "Курапаты -- дарога сьмерці" пра расейскае людабойства ў Курапатах пад Менскам.