Навіны

Апошнім часам пайшла паласа лукашысцкіх “юбілееў”: то 20-гадовая дата першага тура выбараў у 1994 годзе, то 20-гадовая дата другога тура, то юбілей, калі сатрап, насуперак Закону, уламаўся ў кабінэт былой Камісіі Вярхоўнага Савета і яму міліцыянэры спэцкалі касьцюм, то юбілей нейкай пачварнай фразы, якую сатрап збрахаў 20 гадоў таму, то (наперадзе) 20-гадовы юбілей...

(Прэзэнтацыя новай кнігі ЗЯНОНА “ТЭРРА ДЭЙ”)
Што мяне зьдзіўляе ў Зяноне Пазьняку, гэта тое, што, шчыльна займаючыся палітыкай, кіруючы Партыяй, пастаянна пішучы на палітычныя тэмы і займаючыся найвялікшай для эмігрантаў праблемай жыцьцёвага выжываньня, ён за дзесяць гадоў выдаў больш за 20 вялікіх кніг. Прытым на розныя тэмы. Прытым ўсе свае кнігі ад пачатку...

У Беларускім Інтэрнэце ёсьць некалькі больш-менш вядомых Старонак на беларускай і беларускай і рускай мовах. Аўдыторыя і прагляды іх ў апошні час зьмяншаюцца адваротна прапарцыянальна павелічэньню іхнай канфармісцкай і часам адкрыта калябаранцкай інфармацыйнай пазыцыі адносна антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі.
Галоўным тэкставым, візуальна-ілюстрацыйным і,...

Маленькая, здавалася б, дэталь, -- як працуюць лукашысцкія, пралукашысцкія і “шэрыя” (квазі-дэмакратычныя) СМІ. Усе дружна пішуць, як у Кіеве на інаўгурацыі Пятра Парашэнкі Лукашэнку сустракалі беларусы пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і крычалі “Жыве Беларусь!”, а ён, маўляў, рукой памахаў. (Такога, увогуле, не павінна б было быць у прыродзе, хіба нешта вялікае ў лесе...

Цяпер, пасьля нападу Расеі на Украіну, усе ўбачылі, што такое ёсьць рускае гёбельс-тэлебачаньне і ўвогуле – уся расейская ілжывая журналістыка. Праўда, некаторым беларусам і цяпер яшчэ цяжка паверыць, што так можна ілгаць -- настолькі наіўнымі ёсьць нашыя даверлівыя людзі.
Да расейска-украінскай вайны руская прапаганда і антыбеларускі рэжым у Беларусі галоўны...

Для беларусаў вельмі важна зараз, калі адбываецца расейска-украінская вайна, правільна зразумець становішча, магчымыя наступствы для Беларусі і вызначыць прыярытэты ў дзеяньнях.
Маё меркаваньне, што ў Расеі сістэмна разьвіваецца рускі фашысцкі рэжым. Палітыка рэжыму: пашырэньне тэрыторыі, падпарадкаваньне Эўропы, падрыхтоўка атамнага ўдару і 3-й Сусьветнай вайны....

Нядаўна ўступіў у дзеяньне лукашысцкі закон аб беларусах замежжа. Адказным за яго ажыцьцяўленьне і датрыманьне празначана Міністэрства замежных спраў (гэта значыць – міністар спадар-гэбіст Макей). Да гэтага часу і без такога закону рэжымнае гэбэ праз рэжымныя амбасады рабіла сваю чорную справу па захопу і разбурэньні беларускіх арганізацыяў за мяжой, якія паўсюдна...

Улічваючы адсутнасьць аховы беларускай мяжы на ўсходзе і здрадніцтва акупацыйнага рэжыму ўлады, расейцы могуць выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну з поўначы. Антыбеларускі рэжым ня будзе гэтаму супроцьдзейнічаць. Вядома, што цяпер адбываецца таемнае накапленьне рускіх вайскавікоў на поўдні нашай краіны. Але непасрэднай інфармацыі пра гэта яшчэ няма....

Памёр Генадзь Мікалаевіч Бураўкін. Як і ўсіх цяперака беларускіх інтэлігентаў скасіла яго “анкалогія”. Хачу сказаць некалькі слоў пра яго ў добрую памяць, бо ведаў паэта здаўна, з сярэдзіны 60-х. Тады, будучы спэцкарэспандэнтам “Правды” ў Беларусі (ў той час гэтая “ідэалагічная” пасада вышэй за міністэрскую, а сама “Правда” вышэй за ЦК КПБ), Генадзь...

Трапілася мне ў Сеціве інтэрв’ю Вячаслава Кебіча пад назвай: “Дваццаць год пасьля. Кебіч: -- Калі чалавек доўга знаходзіцца пры ўладзе, яго перастаюць любіць”.
Пачытаў я і вярнуўся паглядзець на дату публікацыі – травень 2014. Неверагодна. А чаму не 1984? Як жа патыхнула з тэксту Савецкім Саюзам. Хоць ты сябе ўшчыкні – такая рэальнасьць. Мы думаем, як хутка...