Навіны
Паважаныя спадарыні і спадары, паважаны спадар міністар Сікорскі, шаноўныя прысутныя. Польшча пераняла на паўгады старшынства ў Эўразьвязе, і мы, беларусы, спадзяемся, што яно будзе пасьпяховым для Польшчы, для ўсёй Эўропы і для міжнароднай палітыкі.
26-га студзеня байкот псэўдавыбараў у Беларусі адбыўся па ўсіх гарадах і мястэчках. Выбарчыя ўчасткі былі пустыя. І ня толькі ўчасткі, але й вуліцы ў гарадах і мястэчках, крамы і грамадзкія месцы. Беларусы масава не пайшлі галасаваць, засталіся дома.
Рыторыка супраць беларускіх нацыянальных інтарэсаў гучыць шмат з асяроддзя так званай беларускай антылукашысцкай дэмакратычнай “апазыцыі”. Прарасейская агентура, якая стала цяпер палітычным дзейнікам, зьяўляецца часткай гэтай “апазыцыі”.
Толькі што праслухаў інаўгурацыйны выступ прэзыдэнта Дональда Трампа. Гэта самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць.
Абапіраючыся на недасканалае заканадаўства, дамоўныя палітыкі могуць прыдумаць мноства прычынаў, каб не дапусьціць прадстаўнікоў Беларусі (ніякіх і нікога) да магчымага ўдзелу ў перамовах па замірэньні Украіны з Масквой.
Цяпер, пасьля абраньня Трампа на прэзыдэнта ЗША, узьнікла пастаянная тэма пра перамовы аб міры паміж ваюючымі бакамі -- Расеяй і Украінай.
Беларуская служба польскага радыё перадрукавала наступную інфармацыю: "Беларускую мову як фактар ідэнтычнасці назвалі толькі 4 працэнты беларусаў, і ажно 92 працэнты палякаў такім маркерам адзначылі польскую мову."
Ніжэй (гл. папярэдні допіс: "Зацемка пра "сякеру пад лавай") я, спадзеючыся на чытацкае разуменьне з паўслова (бо сітуацыя палітычна банальная), зьмясьціў у ФБ кароткую рэпліку пра сімптаматычны факт -- пра крытычную актыўнасьць лукашысцкай намэнклятуры супраць існуючага рэжыму.
Нядаўна на Юцюбе зьявілася відэа аб АЗС (Арганізаваная Злачынная Супольнасьць) Лукашэнкі. Выклалі яго ў публічную сфэру "сакрэтныя аўтары", пададзеныя як супрацоўнікі КГБ, Генеральнай пракуратуры, ворганаў унутраных спраў, Вярхоўнага суда і т.п.
Сістэма інфармацыйнай ілжы, у якую апусьцілася цяперашняе грамадзтва, патрабуе часам абавязковых заўваг, каб не заблудзіцца. Будучы ў Польшчы і агулам ведаючы, як асьвятляецца там і ў Эўразьвязе прэзыдэнцкая кампанія Трампа і Гарыс, у мяне і шмат ў каго, склалася, відаць, уяўленьне, што ўвесь час наперадзе на 2-3 адсоткі ішла Гарыс, што яна "разграміла" Трампа на дэбатах і т.п.