Навіны

Мне запомніліся словы з аднаго апокрыфа, якія я ў маладосьці прачытаў, цікавячыся эсхаталогіяй: “І адчыняцца новыя віды грахоў”. Уявіць, што гэта абазначае і што настане, было немагчыма, пакуль я ўжо ў другой палове жыцьця па волі лёсу ні апынуўся на Захадзе і ня ўбачыў тое, пра што, відаць, пісалася ў апокрыфе.
Зьдзіўляла ня тое, што распаўсюджанасьць...

Калі зыходзіць з палажэньня, што чалавек як разумная істота і дух Сусьвету быў адразу створаны Богам, ці (альбо) у выніку зпраграмаванага разьвіцьця матэрыі, то прыходзім да высновы, што, побач з мовай, найвялікшай якасьцю чалавека як фэнамэна ёсьць ягонаядумка (здольнасьць думаць словамі) і ягоны ўнутраны сьвет – здольнасьць адчуваць Сусьвет як рэальнасьць і ўяўленьне.
...

Праблема абортаў (штучнага прыпыненьня цяжарнасьці) была ўвесь час, ад пачатку існаваньня цывілізацыі і культурнага чалавецтва. Ва ўсе часы, ва ўсіх краінах яна была вырашана па-рознаму, падыходы (сістэма дазволаў і забаронаў) зьмяняліся даволі часта. Усюды гэтае пытаньне было зьвязана з рэлігіяй, ідэалогіяй, сацыяльным станам грамадзтва, дэмаграфіяй, эканамічнымі і...

У тэхналягічным аспэкце «непрадрашэнства» – гэта ёсьць мабілізацыя розных пратэстных сілаў толькі на бліжняй мэце (ад рускага тэрміна «не предрешать»). У палітычным аспэкце непрадрашэнства -- гэта тактычная імпэрская ідэалёгія, распрацаваная расейскімі дэмакратамі-шавіністамі яшчэ ў пэрыяд паміж 1-й і 2-й Сусьветнымі войнамі. Рускія эмігранты імкнуліся...

“Статус-кво” – гэта ідэалёгія і палітыка імпэрскіх шавіністычных сіл, накіраваная на тое, каб лічыць разбураны імі сацыяльны (нацыянальны) аб’ект (сістэму аб’ектаў) новай базавай рэальнасьцю (статус-кво), пунктам адліку для выніковых высноў.
Палітыка “статус-кво” накіравана на замацаваньне вынікаў імпэрыялістычнага разбурэньня дзеля далейшай зьмены і...

Адраджэньнем называецца ўнівэрсальны палітычны накірунак акупаванай (прыгнечанай) нацыі (народа) у змаганьні за свабоду і незалежнасьць. Вылучаецца як шырокі грамадзка-культурны і палітычны рух, які ставіць задачу адрадзіць усё разбуранае акупантамі (прыгнятальнікамі), найперш вярнуць афіцыйнае ўжываньне нацыянальнай мовы, аднавіць нацыянальны тэатр, мастацтва, літаратуру,...

Дарагія землякі, дарагія беларусы. Віншую ўсіх з Новым 2014 годам.
Няхай ён будзе лепшым за мінулы! Няхай стане годам вольнай Беларусі і ўдыхне мужнасьць і сілы ў наш вялікі народ. Прыйдзе час і ўсё зрушыцца, павее сьвежы вецер, уздымуцца нашы сьцягі, загучаць песьні. Набліжайма гэты жаданы, сьветлы, доўгачаканы час. Шчасьця ў Новым годзе!
Зянон Пазьняк

Знайшліся паважаныя людзі, якія на поўным сур’ёзе зьвярнуліся ў рэжымнае міністэрства з прапановай аб прызнаньні сьвятога нацыянальнага сымвала -- Бел-Чырвона-Белага Сьцяга -- гістарычна-культурнай каштоўнасьцю.
Мяркую што ў гэтай пасьпешнай задумцы выявілася яшчэ і прастадушнасьць добрых людзей, якія хочуць як лепш, але ніяк не зразумеюць, дзе яны жывуць і што адбываецца ў...

З усяго, што ёсьць у жыцьці найвялікшым дабром, ёсьць усьведамленьне таго, што існуе Бог – найвышэйшая, вечная, трансцэндэнтная стваральная сіла Сусьвету і ўсяго існага, якая адначасова была, ёсьць і будзе. Ужо само гэтае ўсьведамленьне па веры дае сэнс існаваньня тым, хто яго шукае і хто над ім задумваецца.
Разуменьне, што ёсьць Бог, робіць чалавека ўнутрана свабодным (бо...

Дарагія землякі-беларусы, спадарыні і спадары. Віншую ўсіх з надышоўшымі і надыходзячымі сьвятамі Нараджэньня Хрыстовага.
Няхай стане яно для Вас шчасным і радасным і прынясе добрыя надзеі ў Вашым асабістым жыцьці і ў лёсе нашай дарагой Бацькаўшчыны Беларусі. Шануйма запаветы Хрыстовыя і нашу любую краіну Беларусь. Лепшай няма на сьвеце. Шануйма нашую вялікую прыўкрасную...