Навіны

У тэхналягічным аспэкце «непрадрашэнства» – гэта ёсьць мабілізацыя розных пратэстных сілаў толькі на бліжняй мэце (ад рускага тэрміна «не предрешать»). У палітычным аспэкце непрадрашэнства -- гэта тактычная імпэрская ідэалёгія, распрацаваная расейскімі дэмакратамі-шавіністамі яшчэ ў пэрыяд паміж 1-й і 2-й Сусьветнымі войнамі. Рускія эмігранты імкнуліся...

“Статус-кво” – гэта ідэалёгія і палітыка імпэрскіх шавіністычных сіл, накіраваная на тое, каб лічыць разбураны імі сацыяльны (нацыянальны) аб’ект (сістэму аб’ектаў) новай базавай рэальнасьцю (статус-кво), пунктам адліку для выніковых высноў.
Палітыка “статус-кво” накіравана на замацаваньне вынікаў імпэрыялістычнага разбурэньня дзеля далейшай зьмены і...

Адраджэньнем называецца ўнівэрсальны палітычны накірунак акупаванай (прыгнечанай) нацыі (народа) у змаганьні за свабоду і незалежнасьць. Вылучаецца як шырокі грамадзка-культурны і палітычны рух, які ставіць задачу адрадзіць усё разбуранае акупантамі (прыгнятальнікамі), найперш вярнуць афіцыйнае ўжываньне нацыянальнай мовы, аднавіць нацыянальны тэатр, мастацтва, літаратуру,...

Дарагія землякі, дарагія беларусы. Віншую ўсіх з Новым 2014 годам.
Няхай ён будзе лепшым за мінулы! Няхай стане годам вольнай Беларусі і ўдыхне мужнасьць і сілы ў наш вялікі народ. Прыйдзе час і ўсё зрушыцца, павее сьвежы вецер, уздымуцца нашы сьцягі, загучаць песьні. Набліжайма гэты жаданы, сьветлы, доўгачаканы час. Шчасьця ў Новым годзе!
Зянон Пазьняк

Знайшліся паважаныя людзі, якія на поўным сур’ёзе зьвярнуліся ў рэжымнае міністэрства з прапановай аб прызнаньні сьвятога нацыянальнага сымвала -- Бел-Чырвона-Белага Сьцяга -- гістарычна-культурнай каштоўнасьцю.
Мяркую што ў гэтай пасьпешнай задумцы выявілася яшчэ і прастадушнасьць добрых людзей, якія хочуць як лепш, але ніяк не зразумеюць, дзе яны жывуць і што адбываецца ў...

З усяго, што ёсьць у жыцьці найвялікшым дабром, ёсьць усьведамленьне таго, што існуе Бог – найвышэйшая, вечная, трансцэндэнтная стваральная сіла Сусьвету і ўсяго існага, якая адначасова была, ёсьць і будзе. Ужо само гэтае ўсьведамленьне па веры дае сэнс існаваньня тым, хто яго шукае і хто над ім задумваецца.
Разуменьне, што ёсьць Бог, робіць чалавека ўнутрана свабодным (бо...

Дарагія землякі-беларусы, спадарыні і спадары. Віншую ўсіх з надышоўшымі і надыходзячымі сьвятамі Нараджэньня Хрыстовага.
Няхай стане яно для Вас шчасным і радасным і прынясе добрыя надзеі ў Вашым асабістым жыцьці і ў лёсе нашай дарагой Бацькаўшчыны Беларусі. Шануйма запаветы Хрыстовыя і нашу любую краіну Беларусь. Лепшай няма на сьвеце. Шануйма нашую вялікую прыўкрасную...

Важнай адзнакай і гарантыяй суверэнітэту ёсьць войска. Краіна, якая мае магчымасьці стварыць вялікае, моцнае войска, мусіць абавязкова яго стварыць і пастаянна паляпшаць, удасканальваць і ўзмацняць. Грамадзтва і ўлада, якія не разумеюць выключнай ролі войска і не разьвіваюць яго з прычыны адсталасьці палітычнага думаньня, ці з-за памылковых меркаваньняў аб эканоміі дзяржаўных...

Лібэралізм – гэта ідэалёгія бізнэсоўцаў, прадпрыймальнікаў, гандляроў, адвакатаў і ўсёй буржуазіі, якая зацікаўлена ў вольным рынку, гандлі і прадпрыймальніцтве без дыктату дзяржаўнай улады. Але паколькі без дзяржавы не абыдзешся, то дзяржава павінна быць на службе рынкавых і прыбытковых інтарэсаў. Гэтакая схема ў прынцыпе застаецца увесь час. Але тут існуе яшчэ...

Мяркую, што трэба зьвярнуць увагу на галоўнае -- на сутнасьць канфлікту на Ўкраіне. Калі коратка, -- ідзе барацьба ўкраінскага народа супраць пагрозы ўсталяваньня прамаскоўскай дыктатуры на Ўкраіне, супраць залежнасьці ад Масквы.
Гэта такі ж працэс, які адбываўся ў Беларусі ў 1996-1999 гадах (пік супраціўленьня 1996 г.). Дзьве зьявы паспрыялі тады афармленьню прамаскоўскай дыктатуры ў...