Навіны

Дыктатура – гэта абсалютная ўлада адной асобы альбо групы асобаў, якія абапіраюцца на права ўлады і самы гэтае права сцьвярджаюць і фармулююць у законах, дзеяньнях і распараджэньнях. Дыктатура – гэта ня выверт, ня збочанасьць палітыкі, а сістэма ўлады, легітымнай альбо нелегітымнай, якая мае выбраную апору ў грамадзтве і абслугоўвае сама сябе і пэўныя...

Прыступаючы да пісаньня дэфініцыі пра сям’ю, хацелася б мне напісаць пра сярэднявечную беларускую (ліцьвінскую) сям’ю ў Вялікім Княстве Літоўскім, асабліва пра сялянскую. Гэта была на той час увогуле адметная зьява ў хрысьціянскім сьвеце – школа дабрыні, працы, маральнасьці і выхаваньня. Пра беларускую сям’ю пакінулі запіскі шмат якія падарожнікі, пачынаючы з...

19-га кастрычніка 2013 года споўнілася 25 гадоў з часу ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне".
З далечыні сёньняшняга дня добра відаць, што гэта была гістарычная падзея агульнанацыянальнага значэньня. У 1988 годзе на хвалі грамадзкага ўзбуджэньня ад адкрыцьця Курапатаў, якое прывяло ў рух народныя сілы, быў створаны агульнанародны рух супраць камунізму за адраджэньне...

Паважаныя землякі, фронтаўцы, дарагія прыхільнікі Бацькаўшчыны-Беларусі!
Сёньня, як заўсёды ў гэты лістападаўскі час, мы ўшаноўваем на Случчыне памяць і змагарны чын нашых продкаў, якія са зброяй у руках выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі супраць бальшавіцка-маскоўскай навалы. Нашыя продкі-случакі сталі ў абарону нашай зямлі, свабоды,...

(Выступ на лістападаўскім 2013 г.
Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)
За апошні час адбылося шмат падзей, выказана шмат думак і ідэй, якія закранаюць асновы нашага народнага існаваньня.
Найперш спынюся на галоўнай падзеі апошняга часу – на забойстве турэмнымі службамі рэжыму маладога чалавека ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Быў забіты 21-гадовы юнак Ігар Пцічкін, які не...

Мова ёсьць найвялікшае дасягненьне культуры. “На пачатку было слова.” Мова – гэта чалавецтва. Нічога, што створана чалавецтвам, няма вышэй і важней за мову. Мова народа для кожнага народа мае такое ж значэньне, як фэнамэн мовы для ўсіх людзей.
Мова не належыць толькі таму пакаленьню, якое жыве. Яна дзеля мінулага і будучыні. Яна дзеля вечнасьці.
Мова ...

Дарагія землякі, дарагія беларусы, дарагія сябры-фронтаўцы!
Сёньня мы працягваем адзначаць Дзяды ў Лошыцы на месцы расстрэлаў нашых людзей савецкімі энкавэдзістамі. Такіх месцаў на Беларусі сотні. Гэта сьведчаньні пакутнага мартыралога народу і невыпадкова, што Дзяды сталі нашым сакральным сьвятам усёй нацыі.
Азірнемся ў нашу гісторыю. З Дзядоў выходзілі...

Дарагія землякі, дарагія беларусы! Вітаю ўсіх на сьвятой курапацкай зямлі ў слаўны Дзень Дзядоў – Дзень памяці нашых продкаў!
Дзяды – гэта адно з найважнейшых нашых нацыянальных сьвятаў, якое пачынаецца з глыбокай старажытнасьці і потым арганічна ўплывае ў традыцыю хрысьціянскай цывілізацыі. Найперш, гэта сьвята салідарнасьці зь вечнасьцю, з жыцьцямі продкаў...

(Выступ на кастрычніцкім 2013 г. Сойме
КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)
Мінуў верасень і, як звычайна, пры такім рэжыме, нічога станоўчага ў Беларусі не адбылося. Памёр сябра нашай Партыі, наш выдатны беларускі філосаф Мікалай Крукоўскі. Заўчасна памёр адзін з пачынальнікаў БНФ Віктар Івашкевіч і яшчэ шэраг беларусаў. Увогуле, калі азірнуцца ўстыч на некалькі гадоў, то...

Паказваем матэр’ялы 1-га Устаноўчага Зьезду БНФ, які адбыўся 24-25 чэрвеня 1989 г. у Вільні ў Віленскім палацы прафсаюзаў. Матэрыялы былі выкладзеныя ў «Навінах БНФ» № 7 за 6 ліпеня 1989 г. Тут сканаваныя адбіткі з гэтай, архіўнай цяпер, першай газэты Фронта.
Чытаньне матэр’ялаў пераносіць нас у атмасфэру таго ўзьнёслага часу змаганьня за вольную Беларусь, калі над усімі...